Сярэднямесячная заработная плата ў Віцебскай вобласці склала ў 2009 годзе Br888,8 тыс.
5 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сярэднямесячная заработная плата ў Віцебскай вобласці ў 2009 годзе склала Br888,8 тыс. Заданне па росце гэтага паказчыка выканана на 100,3%, паведаміў сёння на калегіі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Валерый Купчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У 2010 годзе сярэднямесячная заработная плата ў Віцебскай вобласці павінна павялічыцца на 15% да Br1,1 млн., у тым ліку да Br1,3 млн. у снежні. Каб справіцца з пастаўленай задачай, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый неабходна прыкласці ўсе намаганні, падкрэсліў Валерый Купчанка.
Разам з тым, нягледзячы на выкананне задання па росце зарплаты ў 2009 годзе, у рэгіёне адзначаецца і негатыўная тэндэнцыя па павелічэнні прадпрыемстваў з зарплатай ніжэй за $200 у эквіваленце. За мінулы год іх колькасць вырасла ў 4 разы да 467.
Па словах намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Алега Мацкевіча, выйсці на сярэднюю зарплату ў $500 да канца 2010 года ў вобласці цалкам рэальна. Аднак для гэтага кожны кіраўнік павінен займацца гэтым пытаннем, больш эфектыўна весці сваю дзейнасць. "Спытаюць за невыкананне гэтага паказчыка самым строгім чынам", - папярэдзіў намеснік старшыні. -0-