Прагназуемы сярэдні ўраджай збожжавых у Віцебскай вобласці складае 30-40 ц/га

22 ліпеня, Докшыцкі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у Віцебскай вобласці сёлета прагназуецца на ўзроўні 30-40 ц/га, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. На яго думку, цяпер галоўная задача аграрыяў - мінімізаваць страты збожжавых і ў максімальна сціслыя тэрміны сабраць ураджай. Да 28 ліпеня вобласць плануе ўбраць азімы клін, а да 15 жніўня - яравыя збожжавыя. Працоўны дзень механізатараў на час жніва падаўжаецца да 24 гадзін. Работнікі забяспечаны гарачым харчаваннем, медыцынскай дапамогай. Акрамя ўборкі збожжавых, вобласць вядзе другі ўкос траў. Ва ўмовах надвор'я гэтыя работы неабходна завяршыць аператыўна і забяспечыць на 1 умоўную галаву жывёлы 21 кармавую адзінку травы і 27 кармавых адзінак кукурузы. "Гаспадаркі ў поўнай меры забяспечаны тэхнікай, гаруча-змазачнымі матэрыяламі, справа - за арганізацыяй працы кадраў на месцах", - лічыць Аляксандр Косінец.