Сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў чэрвені склаў Br1 млн. 234 тыс. 941
22 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БелТА/. Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў чэрвені бягучага года склала Br1 млн. 234 тыс. 941, паведамілі карэспандэнту БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. У маі гэты паказчык быў роўны Br1 млн. 158 тыс. 373.
Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у чэрвені склала Br1 млн. 254 тыс. 439 (у маі яна была Br1 млн. 176 тыс. 361).