Сярэдні заробкі работнікаў у Віцебскай вобласці ў верасні прагназуюцца на ўзроўні Br1,3 млн.
23 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сярэдняя заработная плата работнікаў у Віцебскай вобласці ў верасні, па прагнозах, складзе Br1,3 млн. Аб гэтым паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Губернатар таксама даручыў раённым і гарадскім выканкамам вывучыць сітуацыю з мінімальнай заработнай платай на прадпрыемствах незалежна ад формы ўласнасці. Паводле даных статыстыкі, у вобласці ў 40 арганізацыях зарплата складае менш за $200. Разам з тым у ходзе фінансавых праверак было выяўлена звыш 1,7 тыс. арганізацый, у якіх гэты мінімум не выплачваўся, а ў некаторых заработная плата па афіцыйных ведамасцях складала Вr101 тыс. Пасля праверак на гэтых прадпрыемствах адзначаны рост зарплаты.
Сродкі для павелічэння зарплаты ў прадпрыемстваў ёсць, упэўнены Аляксандр Косінец. Неабходна выкарыстоўваць пазабюджэтныя сродкі, больш актыўна рэалізоўваць складскія запасы і паменшыць дэбіторскія запазычанасці.-0-