Сярэдні заробкі ў Віцебскай вобласці ў чэрвені прагназуюцца на ўзроўні $400
1 чэрвеня, Лепельскі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Сярэдні заробак у Віцебскай вобласці ў чэрвені 2012 года прагназуецца на ўзроўні $400. Аб гэтым сёння ўдзельнікам выязнога пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Калі ў студзені бягучага года сярэдні заробак у рэгіёне складаў у эквіваленце $305, то ў маі, па папярэдніх даных, складзе $390, а ў чэрвені - $400. Да канца года вобласць выйдзе на паказчык у $500, упэўнены Аляксандр Косінец.
Рост даходаў насельніцтва губернатар лічыць першачарговай задачай. "Віцебскай вобласці надзвычай важна вырашыць праблему дыспарытэту заробкаў і цэн з прыгранічнымі раёнамі Расійскай Федэрацыі, каб спыніць адток кадраў і вываз тавараў", - падкрэсліў губернатар.-0-