Сродкі ад sms-галасавання за ўдзельнікаў тэлепраекта «Я спяваю» адправяцца ў Друйскі дзіцячы дом

Средства от sms-голосования за участников телепроекта «Я пою» отправятся в
Друйский детский дом
Стартаваў трэці сезон конкурсу тэлеканала АНТ «Я спяваю», які палюбіўся многім. Зноў яго ўдзельнікі – 10 юных выканаўцаў з дзіцячых дамоў, шматдзетных, няпоўных сем'яў, з цяжкімі захворваннямі, але з непераадольным жаданнем спяваць і дарыць свой талент людзям.

Стартаваў трэці сезон конкурсу тэлеканала АНТ «Я спяваю», які палюбіўся многім. Зноў яго ўдзельнікі – 10 юных выканаўцаў з дзіцячых дамоў, шматдзетных, няпоўных сем'яў, з цяжкімі захворваннямі, але з непераадольным жаданнем спяваць і дарыць свой талент людзям.

Праект нікога не пакідае абыякавым і з кожным годам збірае ўсё больш гледачоў. А дзеці атрымліваюць унікальную магчымасць прайсці майстар-класы ад лепшых педагогаў па вакале, акцёрскім майстэрстве, харэаграфіі і выйсці на вялікую сцэну. Па традыцыі мастацкі кіраўнік конкурсу – Святлана Стацэнка, а вядучы праекта – вядомы рэжысёр тэатра і кіно, шматдзетны бацька Дзмітрый Астрахан. Усе канцэрты праходзяць ужывую ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркeстра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

У мінулым сезоне жыхары Прыдзвіння хварэлі за яркую зорачку з гарадскога пасёлка Асвея Верхнядзвінскага раёна Вераніку Доўгіх. Дзяўчынка са шматдзетнай сям'і зачаравала гледачоў усёй краіны сваёй непасрэднасцю, шчырасцю і артыстызмам. У гэты раз сярод удзельнікаў не аказалася прадстаўнікоў Віцебскай вобласці. Аднак варта адзначыць, што сродкі ад sms-галасавання за юных выканаўцаў будуць пералічаны Друйскаму дзіцячаму дому, які знаходзіцца на Браслаўшчыне. Такая дамоўленасць з'явілася падчас наведвання прадстаўнікамі АНТ навагодняга свята ў гэтай установе.

Выхаванцы і педагогі дзіцячага дома дзякуюць за спонсарскую дапамогу і, вядома, з'яўляюцца актыўнымі гледачамі ўсіх выступленняў дзяцей.

Вольга МАСЛОЎСКАЯ.«Віцебскі рабочы»