Стрэценскія чытанні ў Віцебскай епархіі пройдуць пад знакам святой Еўфрасінні Полацкай
10 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. VIII Срэценскія педагагічныя чытанні ў Віцебскай епархіі пройдуць пад знакам 100-годдзя перанясення мошчаў прападобнай святой Еўфрасінні Полацкай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнік Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй (Смальскі).
Галоўнай тэмай дакладаў стане праблема духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання моладзі. Як адзначыў протаіерэй, у адпаведнасці з пагадненнем паміж Міністэрствам адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквой у рэспубліцы рэалізуецца інавацыйны праект "Духоўна-маральнае выхаванне і адукацыя на прыкладзе праваслаўных традыцый беларускага народа". У Віцебскай вобласці эксперыментальнай пляцоўкай для гэтага праекта стала сярэдняя школа №10. Педагогі-наватары падзеляцца сваім вопытам і раскажуць аб пераемнасці духоўнага і маральнага выхавання дашкольнікаў і школьнікаў. Яшчэ адзін даклад будзе прысвечаны жыццю, працам і спадчыне Еўфрасінні Полацкай, чыё праведнае служэнне можа стаць годным прыкладам для падрастаючага пакалення.
Упершыню Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі на чытаннях прадставіць 20 лепшых метадычных распрацовак віцебскіх педагогаў, аб'яднаных тэмай духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання і адукацыі на прыкладах праваслаўных традыцый.
Чытанні пройдуць у Віцебску 11 лютага. Як чакаецца, у іх прымуць удзел каля 200 чалавек.
У 1910 годзе адбылося перанясенне мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай з Кіева-Пячэрскай Лаўры ў Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. -0-