С.Сідорскі 27 красавіка здзейсніць рабочую паездку ў Магілёўскую і Віцебскую вобласці
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 27 красавіка зробіць рабочую паездку ў Магілёўскую і Віцебскую вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў.
Кіраўнік урада прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця філіяла "Бальніца медыцынскай рэабілітацыі" Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Ён наведае ААТ "Папяровая фабрыка" Спартак" у Шклове, дзе азнаёміцца з ходам выканання інвестыцыйнага праекта па тэхнічным пераўзбраенні і рэканструкцыі прадпрыемства.
Падчас рабочай паездкі запланавана таксама наведванне РВУПП "Аршанскі льнокамбінат", дзе будзе разгледжана пытанне аб арганізацыі выканання даручэнняў Прэзідэнта аб развіцці льнокамбіната.-0-