С.Сідорскі 31 ліпеня зробіць рабочую паездку па Мінскай і Віцебскай абласцях
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адправіцца 31 ліпеня з рабочай паездкай па Мінскай і Віцебскай абласцях. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў.
Кіраўнік урада наведае малочна-таварную ферму "Жыткава", якая будуецца, сельгаспрадпрыемства "Старабарысаў" Барысаўскага раёна. На прыкладзе гэтага аб'екта будзе абмяркоўвацца пытанне арганізацыі будаўніцтва малочна-таварных ферм у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 10 кастрычніка 2008 года №1502. Нагадаем, што гэтай пастановай урад зацвердзіў пералік сельскагаспадарчых арганізацый, у якіх да канца 2009 года будзе пабудавана 118 МТФ, аснашчаных сучасным даільным абсталяваннем. У адпаведнасці з указам №332 ААТ "Белаграпрамбанк" выдзяляе крэдыты на будаўніцтва гэтых ферм на агульную суму Br1 трлн.
Галоўнымі ўмовамі пры выбары сельгас арганізацый, у якіх будуюцца малочна-таварныя фермы, з'яўляюцца надзейнае забеспячэнне кармавой базы, наяўнасць высокапрадуктыўнага дайнага статка і магчымасць яго папаўнення пасля завяршэння будаўніцтва новай фермы. Сярэдні надой на адну карову ў такім сучасным комплексе павінен скласці не менш за 6 тыс.кг малака ў год. У Мінскай вобласці плануецца пабудаваць 22 малочна-таварныя фермы.
Затым прэм'ер-міністр адправіцца ў Віцебскую вобласць на РУПТП "Аршанскі льнокамбінат". Пры наведванні гэтага прадпрыемства будуць абмяркоўвацца прымаемыя меры па павышэнні эфектыўнасці работы Аршанскага льнокамбіната. Адбудзецца нарада са справаздачамі службовых асоб аб выкананні даручэнняў урада.-0-