Стабільная аператыўная абстаноўка і зніжэнне злачыннасці: Андрэй Любімаў расказаў аб рабоце праваахоўнікаў Віцебскай вобласці ў 2023 годзе

Аператыўная абстаноўка ў вобласці ў мінулым годзе заставалася стабільнай: не дапушчана надзвычайных сітуацый і рэзкіх змен у структуры злачыннасці, забяспечана грамадская бяспека пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, у тым ліку міжнароднага значэння, сказаў начальнік УУС аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў.
– Знізілася агульная колькасць злачынстваў. Раскрыты ўсе забойствы, факты прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванні, рабаванні, – сказаў генерал-маёр міліцыі. – Разам з тым стала больш кіберзлачынстваў. Большасць махлярстваў здзейснена з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій. Для гэтых мэт зламыснікі часта выкарыстоўваюць акаўнты сацыяльных сетак і віртуальныя гандлёвыя пляцоўкі.
Добра спрацавалі міліцыянеры вобласці ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў: перакрыта пяць каналаў пастаўкі забароненых рэчываў, выяўлена дзевяць памяшканняў, прыстасаваных для вырошчвання высакаякаснай каноплі.Па лініі УБЭЗ найбольш распаўсюджанымі злачынствамі сталі факты хабарніцтва, прысваення альбо растраты, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.