Стафардшырскі тэр'ер ледзь не загрыз 85-гадовую палачанку

11 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. У Полацку стафардшырскі тэр'ер ледзь не загрыз 85-гадовую жанчыну, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў. Жанчына вырашыла наведаць суседку. На падворку гаспадароў не аказалася, і тады яна ўвайшла ў дом, дзе на яе адразу ж накіравалася сабака баявой пароды. Пакуль на крык прыбеглі ўладальнікі і змаглі адагнаць раз'юшанага звера, тэр'ер сур'ёзна скалечыў састарэлую жанчыну - адкусіў ёй руку і пакусаў ногі. Полацкая жыхарка была дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне Цэнтральнай гарадской бальніцы, яе стан ацэньваецца як цяжкі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.-0-