Сталі вядомыя дэталі пазаштатнай сітуацыі ў філіяле "Наваполацк" ААТ "Гомельтранснафта Дружба"

Як адзначылі на прадпрыемстве, па праграме мадэрнізацыі рэзервуарных паркаў "Гомельтранснафта Дружба" праводзіць работы па рэканструкцыі падземнага жалезабетоннага рэзервуара №4 аб'ёмам 30 тыс. куб.м у філіяле "Наваполацк". Па тэхнічных патрабаваннях аб'ект адключаны ад тэхналогіі, зачышчаны ад рэшткаў нафты і 1 лістапада гэтага года перададзены падраднай арганізацыі (ААТ "СРСУ-3 г. Наваполацк") для выканання будаўніча-мантажных работ.

"Пры выкананні работ па дэмантажы даху ўзнікла задымленне ўнутры рэзервуара, яно ліквідавана сіламі МНС", - распавялі ў ААТ.

Па факце таго, што здарылася, праводзіцца праверка МНС з удзелам прадстаўнікоў падраднай арганізацыі.

"Прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме", - падкрэслілі ў "Гомельтранснафта Дружбе".

"БЕЛТА"