Сталі вядомыя пераможцы ХХ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу ў Віцебску

Галоўная інтрыга дзіцячага вакальнага конкурсу разышлася яшчэ ўчора. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сцэне Летняга амфітэатра Віцебска ўручыў прыз уладальніку Гран-пры юбілейнага Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. Ім стаў 12-гадовы беларус Елісей Касіч. Выступленні юнага даравання высока ацаніла журы, усе суддзі ў два конкурсныя дні аддалі хлопчыку свае дзясяткі. Тым не менш да апошняга захоўвалася ў таямніцы, хто ж з дзяцей атрымае першую, другую і трэцюю прэміі вакальнага конкурсу.

Цырымонія ўзнагароджання і гала-канцэрт прама цяпер ідуць на сцэне канцэртнай залы «Віцебск» — пляцоўцы, якая прымала юныя таленты два конкурсныя дні.

Звання лаўрэата конкурсу і дыплома трэцяй ступені ўдастоены адразу два ўдзельнікі — Жаклін Кастадзінава з Балгарыі і Радрыга Війегас з Мексікі.



Другую прэмію музычнага конкурсу ўручылі абаяльнаму Алінуру Хамзіну з Казахстана і сур'ёзнаму Фірдраўсу Авезаву з Узбекістана.


Першая прэмія дасталася яркай прадстаўніцы з Расіі, дзяўчынцы-цыганцы ў першы конкурсны дзень і дзяўчынцы-рок-зорцы ў другі Юліі Гаўрылавай.


Судзейскую каманду сёлета ўзначальвае народны артыст Беларусі, кампазітар, кіраўнік вакальна-інструментальнага ансамбля «Верасы», каваордэна Францыска Скарыны Васіль Раінчык. Ён уручыў дыплом пераможцы Елісею Касічу і павіншаваў усіх дзяцей з падвядзеннем вынікаў культурнай падзеі:

- Вы - выдатныя артысты. Маладыя, прыгожыя, у вас столькі добрага наперадзе. Таксама хачу падзякаваць залу, якая цёпла сустракала юных выканаўцаў. І падзякаваць міжнароднае журы – яно самае лепшае за мае гады.

Сёлета ў адной са знакавых падзей «Славянскага базару» ўдзельнічаюць 15 канкурсантаў з розных краін, у тым ліку такіх далёкіх ад нас, як Канада і Куба. Упершыню на віцебскай сцэне выступіў прадстаўнік Мексікі - 13-гадовы Радрыга Війегас з горада Тулансінга штата Ідальга.

Прэмію імя Ігара Лучанка ўпершыню ўручылі на "Славянскім базары ў Віцебску" і яна з'язджае ў Егіпет разам з Дыянай Вахіба. Юную выканаўцу адзначылі за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы і высокае выканальніцкае майстэрства.


"СБ" і "БелТА"