Стала вядома, хто будзе занесены на Дошку гонару Віцебскай вобласці
У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 16 красавіка 2021 г. № 178 пераможцамі спаборніцтва за дасягненне ў 2020 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў з занашэннем на Дошку Ганару Віцебскай вобласці прызнаны:
- сярод раёнаў, гарадоў, раёнаў у г.Віцебску – г.Наваполацк, Першамайскі раён г.Віцебска і Аршанскі раён;
- сярод арганізацый прамысловасці, у т.л. паліўна-энергетычнага комплексу – ААТ ”Віцебскі завод радыёдэталей ”Маналіт“, ТАА ”Альянспласт“, ТАА ”КімаБел“, СТАА ”ЛЛК-НАФТАН“, СТАА ”Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве – філіял ”Мастабудаўнічае ўпраўленне № 5 ААТ ”Мастабуд“;
- сярод арганізацый сельскай гаспадаркі – ААТ ”Шайцерава“, СУП ”Палімір-агра“, філіял ”Сельскагаспадарчая вытворчасць ”Мазалавагаз“;
- сярод арганізацый лясной гаспадаркі – ДЛГУ ”Лепельскі лясгас“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гандлю – ААТ ”Веста“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы сувязі – Віцебскі філіял РУП ”Белтэлекам“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы транспарту – філіял ”Віцебскводтранс“ РУЭСП ”Дняпро-Бугскі водны шлях“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы адукацыі – УА ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аховы здароўя – УЗ ”Віцебская абласная клінічная інфекцыйная бальніца“;
- сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту – ДУСУ ”Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву №1“;
- сярод арганізацый, якія прадастаўляюць паслугі рэстаранаў, бараў, сталовых і індывідуальныя паслугі – ТАА ”СУШЫ ШОП“.