Стане цяплей: да 2021 года ў Віцебскай вобласці плануюць уцяпліць 80 дамоў
– Гэтыя дамы стаяць у графіку капрамонту на 2020-2021 гады. Работнікі жыллёвых арганізацый ужо правялі 48 перадпраектных сходаў з іх жыльцамі, якім прапануюць паляпшэнне цеплаправодных характарыстык будынка шляхам мадэрнізацыі, – распавяла начальнік аддзела жыллёвай гаспадаркі галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Наталля Селюк.
Цеплавую мадэрнізацыю, у прыватнасці суцэльнае ўцяпленне вонкавых сцен жылых дамоў, пры капітальным рамонце не праводзяць з 2016 года ў адпаведнасці з пастановай Саўміна. Выконваюць толькі частковае – асобных прамярзаючых і прадуваемых фрагментаў канструкцый. Таму, жыльцы, калі хочуць апрануць на свой дом тэрмашубу, павінны раскашэліцца.
Цеплавая энергія для насельніцтва выпрацоўваецца з выкарыстаннем імпартнага прыроднага газу.
Кампенсуюць грамадзяне парадку 17% затрат. З улікам індэксацыі і росту тарыфаў у наступным ацяпляльным перыядзе гэты працэнт вырасце да 20.
У мэтах зніжэння цепласпажывання жыллёвага фонду сёлета з'явіўся праект указа аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў, які зараз праходзіць узгадненне.
Згодна з праектам указа, на ўцяпленне шматпавярховіка павінна быць атрымана згода 2/3 уласнікаў жылля, пры гэтым прынятае рашэнне распаўсюджваецца на ўсіх.
Уласнiкi жылых памяшканняў аплацяць 50% кошту работ па цеплавой мадэрнізацыі – штомесяц роўнымі долямі на працягу 10 гадоў.
Другую палову выдаткаў бярэ на сябе дзяржава. Сумы будуць уключаць у жыроўку пасля заканчэння работ і падпісання акта ўводу аб'екта ў эксплуатацыю або афармляць асобным плацяжом. Маламаёмасным і іншым сацыяльна неза абароненым грамадзянам могуць прадаставіць беспрацэнтную субсідыю тэрмінам на 10-15 гадоў на аплату сваёй часткі цеплавой мадэрнізацыі.
Цяпловая мадэрнізацыя прадугледжвае не толькі ўцяпленне вонкавых сцен і перакрыццяў, але і комплекснае аснашчэнне жылых і нежылых памяшканняў індывідуальнымі сродкамі ўліку і рэгулявання расходу цеплавой энергіі з магчымасцю дыстанцыйнага зняцця паказанняў і ажыццяўленнем дыспетчарызацыі.
Па прыблізных разліках уцяпленне сцен 2-пакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м пенаполістыролам абыдзецца ў 8-14 рублёў у месяц (на працягу 10 гадоў), а замена сістэмы ацяплення з устаноўкай рэгулятара і прыбора ўліку – каля 5 рублёў у месяц. Кошт будзе залежаць ад таўшчыні прымяняльнага матэрыялу, маркі і вытворцы ацяпляльных прыбораў і іншых фактараў. І чым больш плошча кватэры, тым больш сума аплаты.
"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.