Станкі аршанскага завода «Чырвоны баец» экспартуюцца ў 110 краін свету

Станки оршанского завода «Красный борец» экспортируются в 110 стран мира
Больш за 100 плоскашліфавальных станкоў аршанскага станкабудаўнічага завода «Чырвоны баец» працуюць у Егіпце, звыш 200 фрэзерных і шліфавальных – у Тунісе і 76 – у краінах Паўднёвай Афрыкі. Частка прадукцыі, якая вырабляецца, пастаўляецца ў краіны СНД, а таксама Германію, Турцыю і Польшчу.

– У лінейцы прадукцыі, якая вырабляецца заводам, 76% складае інавацыйная, – кажа начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязей прадпрыемства Аляксандр Масленкоў. – У планах – выхад на новыя для нас рынкі Індыі, Ірака, Ірана, Пакістана, В'етнама. Практычна сфарміраваны партфель заказаў на першае паўгоддзе 2017-га.

Тут ёсць згуртаваная каманда прафесіяналаў, якая выконвае пастаўленыя Прэзідэнтам задачы.


Не выпадкова прадпрыемства прызнана адным з лідараў у вытворчасці тэхналагічнага абсталявання не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Акрамя таго, дырэктар станказавода "Чырвоны баец" Аляксандр Шульгін удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь".

Вольга Лебедзева, «Віцебскія весці». Фота аўтара.