Стартап-злёт
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджана праграма заключных мерапрыемстваў Першага Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму, у рамках якога будзе арганізаваны Стартап-злёт з правядзеннем майстар-класаў, конкурсаў стартап-ідэй і стартап-дэбатаў.
Мерапрыемства адбудзецца 21 мая 2013 года на базе ВДУ імя П.М.Машэрава пры падтрымцы АТА ”Віцебскі бізнес-цэнтр“.
Мэтамі ўдзелу студэнтаў у стартап-злёце з'яўляюцца: асобасны і прафесійны рост студэнтаў (капірайтынг, перамовы, прэзентацыі), падтрымка малога прадпрымальніцтва, паляпшэнне маркетынгу ВНУ.
Больш за 100 студэнтаў беларускіх ВНУ накіравалі свае заяўкі на конкурсы стартап-ідэй і стартап-дэбатаў, якія пройдуць у рамках 1-га Стартап-злёту 21 мая ў Віцебскім дзяржуніверсітэце ім. Машэрава.
У віцебскіх прадпрымальнікаў з'яўляецца выдатная магчымасць стаць як мінімум гледачамі унікальнага мерапрыемства, арганізаванага ВДУ імя Машэрава і Віцебскім бізнес-цэнтром. Але значна больш эфектыўна для прасоўвання ўласнага бізнесу стаць партнёрам, прызадаўцам (для пераможцаў) і членам журы.
Стартап-рух атрымае шырокі грамадскі рэзананс, будзе асвятляцца ў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ, вядучых дзелавых і інфармацыйных рэсурсах.
У якасці вынікаў чакаецца рост папулярнасці, павелічэнне колькасці і якасці стартапаў, якія будуць у перспектыве з'яўляцца кліенцкай базай. Таксама працадаўцы змогуць падыскаць сабе перспектыўных супрацоўнікаў, устанавіць карысныя сувязі, праслухаць майстар-класы і задаць пытанні па развіцці прадпрымальніцтва асабістага і ў цэлым.
Праграма:
Рэгістрацыя: 10-00, кава-паўза
1.Адкрыццё, прэзентацыі прысутных: 11-00
2. Майстар-клас Бізнес-інавацыі з гульнямі: 11-15
3. Нетворкінг, хто больш за ўсё ўстанавіў кантактаў: 11-30
Майстар-клас. Продажы: 12-00
Стартап-дэбаты, аб'яўленне рэгламенту: 12-30
Абед: 13-45
Майстар-клас. Мінск ТЭМА: 14-30
Майстар-клас. Прадпрымальніцтва: 14-45
Конкурс стартап-ідэй, 2 мін. Прэзентацыя. Да 3 мін абмеркаванне: 15-15
Кава-паўза: 17-15
Аб'яўленне пераможцаў :17-45
Закрыццё мерапрыемства: 18-15
Даведкі па тэлефонах +37529-715-94-12 (Дзедзінкін Аляксандр Леанідавіч) або +375297167814 (Чарнышэва Надзея Георгіеўна).
Адказны ад ААА ”Віцебскі бізнес-цэнтр“ – дырэктар Шур Леанід Міхайлавіч, тэл: +375 (212) 36-00-96, факс: 36-05-08, мАБ. МТС (29) 713-83-94, e-mail: vitbiz@mail.ru.
З павагай,
ААА ”Віцебскі бізнес-цэнтр“
г.Віцебск, вул. Пушкіна, 6, каб.215
тэл: + 375 212 36-00-96, 36-05-08, (029) 713-83-94