Стартуе Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ "Залатая Літара 2013"

Стартует Национальный конкурс печатных СМИ "Золотая Литера 2013"
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць ІХ Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ "Залатая Літара" па выніках 2012 года, асноўнымі мэтамі якога з'яўляюцца ўсебаковае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, павышэнне прафесійнага узроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць ІХ Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ
"Залатая Літара" па выніках 2012 года, асноўнымі мэтамі якога з'яўляюцца ўсебаковае садзейнічанне
развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, павышэнне прафесійнага
узроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых
работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.
У конкурсе прымаюць удзел друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы,
зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама асобныя асобы (па прадстаўленні друкаванага
СМІ або інфармацыйнага агенцтва).

У 2013 годзе Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

"Рэспубліканскія і абласныя друкаваныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы"
1. "Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі";
2. "Найлепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі";
3. "Найлепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі";
4. "Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця";
5. "Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі";
6. "Найлепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі";

"Раённыя, гарадскія і шматтыражныя друкаваныя СМІ"
7. "Найлепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі";
8. "Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі";
9. "Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця";
10. "Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі";

"Агульныя намінацыі"
11. "Найлепшае выданне для адпачынку";
12. "Найлепшае дзіцяча-юнацкае выданне";
13. "Найлепшае спецыялізаванае, галіновае выданне";

"Персанальныя намінацыі"
14. "Найлепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў";
15. "Найлепшы рэпарцёр раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ";
16. "Найлепшы аглядальнік";
17. "Найлепшы фотакарэспандэнт рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў";
18. "Найлепшы фотакарэспандэнт раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ";
19. "Найлепшы афармляльнік-дызайнер";
20. "Найлепшы аўтарскі блог сайтаў друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў";
21. "За ўклад у развіццё журналістыкі";

"Гран-пры"
22. "Найлепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ";
23. "Найлепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў".

Матэрыялы прымаюцца да 10 красавіка 2013 года па адрасе: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь,
пр. Пераможцаў, 11, 220004 г. Мінск (з паметкай "На Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ")

Кантактныя тэлефоны:
203-55-50 Гусакова Галіна Вітальеўна
203-98-35 Шычко Анатоль Уладзіміравіч