Старыя кар'еры рэкультываваны ў I паўгоддзі ў Беларусі на плошчы 61,38 га
20 ліпеня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. У першым паўгоддзі гэтага года падчас правядзення Года роднай зямлі ў Беларусі рэкультываваны 81 кар'ер на плошчы 61,38 га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З іх 17 га рэкультывавана ў Брэсцкай вобласці, 4,2 га - у Віцебскай, 8,5 га - у Гомельскай, 8,25 га - у Гродзенскай, 19,1 га - у Мінскай, 4,3 га - у Магілёўскай.
Праведзены работы па выяўленні і ўцягванні ў гаспадарчы абарот 1803 га патэнцыйна пладародных пустуючых і зарослых пустазеллем земляў, а таксама 5062 га натуральных лугавых земляў у поймах рэк і адхонах меліярацыйных каналаў.
Для забеспячэння спрыяльнага воднага рэжыму для вырошчвання сельскагаспадарчых культур на меліяраваных землях выканана рэканструкцыя і аднаўленне меліярацыйных сістэм на плошчы звыш 4 тыс. га. Агромеліярацыйныя мерапрыемствы арганізаваны на 1,1 тыс. га.
Абвяшчэнне 2009 года Годам роднай зямлі ў Беларусі будзе спрыяць вырашэнню цэлага комплексу экалагічных праблем. План рэспубліканскіх мерапрыемстваў уключае работы па навядзенні парадку на зямлі, ліквідацыі стыхійных звалак, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і іх азеляненні, падтрыманні парадку ў прыбярэжных палосах водных аб'ектаў. Вялікае значэнне надаецца захаванню і рацыянальнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў. У Год роднай зямлі будзе арганізавана серыя рэспубліканскіх мерапрыемстваў па павышэнні экалагічнай культуры насельніцтва, у тым ліку акцыі "Чысты горад", экалагічная экспедыцыя "Па роднай зямлі" і іншыя.-0-