Стацыянар Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі адзначае 50-гадовы юбілей

Стационар Витебского областного клинического центра психиатрии и наркологии отмечает 50-летний юбилей
На сённяшні дзень стацыянар цэнтра налічвае 520 ложкаў з адпаведнай спецыялізацыяй. Функцыянуюць аддзяленні для лячэння праддэментных станаў, псіхаарганічных, наркалагічных, шызафрэнічных і неўратычных расстройстваў.

У дзень юбілею адкрылася псіхасаматычнае аддзяленне на базе Віцебскай гарадской бальніцы №1, што сведчыць аб бесперапынным руху наперад.

– Ваша служба вельмі важная і патрэбная людзям. За 50 гадоў вы дапамаглі велізарнай колькасці пацыентаў і па праву можаце прымаць падзякі ад іх і іх сваякоў. Ад кіраўніцтва вобласці дазвольце павіншаваць і дзейных супрацоўнікаў, і ветэранаў, якія закладвалі асновы сённяшняй вядучай псіхіятрычнай установы вобласці, з юбілеем і з тым, што служба развіваецца, добрыя вынікі дае спалучэнне навукі і практыкі, што, безумоўна, знаходзіць сваё адлюстраванне на дабрабыце нашых грамадзян, – адзначыў, прывітаўшы калектыў і ўручыўшы заслужаныя ўзнагароды падчас урачыстага медсавета з нагоды юбілею, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.

Падчас урачыстасці ўзнагароды працаўнікам установы ўручылі таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, старшыня абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч, галоўны ўрач ВОКЦПіН Алена Мартынава.

Дарэчы. Першае ў рэгіёне псіхасаматычнае аддзяленне размешчана на базе Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы № 1 (ВГКБ) у непасрэднай блізкасці ад дыспансера ВОКЦ ПсіН, што будзе спрыяць павышэнню даступнасці і якасці аказання спецыялізаванай дапамогі пацыентам. У адрамантаваным аддзяленні на 30 ложкаў – утульныя палаты, у тым ліку павышанай камфортнасці, працэдурныя, гіпнарый. Набыты мэбля і інвентар на суму больш за 300 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў, выкарыстана каля 25 тыс. рублёў уласных пазабюджэтных сродкаў установы. Істотная фінансавая дапамога аказана абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя (БПРЗ) і прадпрыемствамі горада.

Аддзяленне прызначана для пацыентаў з парушэннямі адаптацыі, посттраўматычнымі расстройствамі (гвалт у сям'і, сэксуальны гвалт), дэпрэсіўнымі, трывожнымі станамі, фабічнымі сіндромамі, парушэннямі з расстройствамі памяці, увагі, кагнітыўных функцый, у тым ліку пасля перанесенаых цяжкіх саматычных захворванняў.

"Віцебскія весці"