Статус культурнай сталіцы Беларусі можа прынесці яго ўладальніку новы аб'ект культуры
21 студзеня, Полацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Міністр культуры Павел Латушка лічыць неабходным выдзяляць асігнаванні на ўзвядзенне аб'ектаў культуры ў гарадах, якія атрымалі статус культурнай сталіцы. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Полацку, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
У традыцыях еўрапейскай акцыі "Культурная сталіца Еўропы" - узвядзенне ў гарадах, якія атрымалі гэты статус, неабходных іх жыхарам аб'ектаў культуры. Напрыклад, у Порту быў пабудаваны Дом музыкі. Павел Латушка лічыць, што неабходна планаваць сродкі ў рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах для таго, каб у беларускіх культурных сталіцах таксама з'яўляліся новыя аб'екты культуры.
"Аднак галоўным бонусам культурнай сталіцы з'яўляецца тое, што яе жыхарам, турыстам будуць даступныя лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры", - падкрэсліў міністр.-0-