Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі з 18 мая павышаецца да 14% гадавых
11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 18 мая павышаецца на 1 працэнтны пункт да 14% гадавых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Такое рашэнне прынята з улікам значнага росту ў бягучым годзе спажывецкіх цэн у Беларусі.
"Павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і працэнтнай стаўкі па ўкладах, узмоцніць абарону рублёвых дэпазітаў ад абясцэньвання, павялічыць іх даходнасць, а таксама будзе спрыяць стымуляванню прытоку грашовых сродкаў у банкі, - адзначылі ў Нацбанку. - Гэта станоўча адаб'ецца на пашырэнні рэсурснай базы крэдытна-фінансавых устаноў і іх магчымасцях па задавальненні попыту насельніцтва і прадпрыемстваў на банкаўскія паслугі.
Нацыянальны банк і далей працягне падтрымліваць узровень працэнтных ставак, які забяспечвае захаванасць і прывабнасць рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках.-0-