Стаўкі па льготных крэдытах на будаўніцтва жылля ў малых гарадах Беларусі плануецца знізіць да 1%

26 лістапада, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Стаўкі па льготных крэдытах на будаўніцтва жылля для жыхароў малых гарадоў Беларусі плануюць знізіць з 5% да 1%. Пра гэта паведаміў сёння на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што для дадатковага стымулявання жыллёвага будаўніцтва ўрадам падрыхтаваны і накіраваны на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы па зніжэнні з 5% да 1% платы за карыстанне і павелічэнні з 20 да 40 гадоў тэрміну пагашэння льготных крэдытаў для жыхароў населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек, а таксама такіх гарадоў, як Кобрын, Слуцк, Рэчыца і Светлагорск. "Накіравана таксама прапанова па апярэджальным льготным крэдытаванні дзяржзаказчыкаў да фарміравання арганізацыяй-забудоўшчыкам у памеры да 50% ад праектна-каштарыснага кошту будаўніцтва з наступным пераводам доўгу на грамадзян", - паведаміў ён.-Э-