Стэлу ў гонар 100-годзьдзя міліцыі адкрылі ў Глыбокім

Памятную стэлу ў гонар 100-годдзя беларускай міліцыі ўрачыста адкрылі сёння ў Глыбокім Віцебскай вобласці, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненко.

Ініцыятыва ўстаноўкі стэлы належыць Глыбоцкаму раёну. Праект рэалізаваны дзякуючы падтрымцы прадпрыемстваў раёна. Памятная пліта з надпісам "Служым закону, народу, Айчыне" упрыгожыла парк Перамогі райцэнтра. Побач са стэлай заклалі капсулу з пасланнем да міліцыянтаў будучыні, завяшчаўшы адкрыць яе праз 50 гадоў. З нагоды адкрыцця стэлы і закладкі капсулы ў Глыбокім прайшоў мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна і мясцовага РАУС, прадстаўнікоў УУС аблвыканкама, праваахоўнікаў, грамадскасці, жыхароў райцэнтра. Былі ўручаны ўзнагароды да 100-годдзя міліцыі, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць міліцыянтаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў.

БЕЛТА. Фота УУС Віцебскага аблвыканкама.