Стрып-тэсты і антыстрэсавы масаж прапануюць на выставе "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця"

22 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Каля 50 прамысловых прадпрыемстваў, лячэбных, адукацыйных і грамадскіх арганізацый Віцебска аб'ядналі свой патэнцыял у прапагандзе здароўя на II спецыялізаванай выстаўцы-кірмашы "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця 2009", якая адкрылася сёння ў абласным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Выставачная экспазіцыя дае магчымасць атрымаць уяўленне аб шырокім спектры прадукцыі і паслуг, якія спрыяюць здароваму ладу жыцця. Медыцынскія ўстановы пазнаёмяць наведвальнікаў з новымі тэхналогіямі і сучаснымі падыходамі да прафілактыкі і лячэння розных захворванняў. Непасрэдна на экспазіцыйнай пляцоўцы разгорнуты кансультацыйныя пункты, дзе можна звярнуцца за парадай да тэрапеўта, кардыёлага, педыятра, эндакрынолага, алерголага, анкалога, прайсці стэп-тэст і атрымаць антыстрэсавы масаж. Кожны ахвотны зможа "аформіць" пашпарт здароўя, прайшоўшы абследаванне прама на выстаўцы. На пляцоўцы канцэртнай залы "Віцебск" свае праграмы прадставяць калектывы мастацкай самадзейнасці. Для наведвальнікаў кірмашу арганізатары прадугледзелі правядзенне спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў, гульняў і віктарын. На працягу трох дзён прадпрыемствы-вытворцы будуць праводзіць дэгустацыі сваёй прадукцыі, санаторна-аздараўленчыя і турыстычныя арганізацыі прадставяць увесь спектр паслуг. Асноўнай мэтай выстаўкі з'яўляецца інфармаванне насельніцтва па ўсіх аспектах здаровага ладу жыцця і прапаганда адказнага падыходу да свайго здароўя. Фармат мерапрыемства дазваляе ахапіць вялікую колькасць насельніцтва, прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем фарміравання здаровага ладу жыцця, развіцця навыкаў здаровага паводзінаў, адзначылі арганізатары. Такая выстаўка-кірмаш праводзіцца другі год запар у вобласці, у 2008 годзе яе наведалі каля 10 тыс. чалавек. Арганізатарамі выстаўкі-кірмашу выступаюць Віцебскі аблвыканкам, абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Віцебскае аддзяленне БелГПП.-0-