Сто чалавек да вечара шукалі хлопчыка ў лесе пад Браславам

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сто чалавек да вечара шукалі маленькага хлопчыка, які згубіўся ў лесе пад Браславам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС. 24 ліпеня жанчына з сынам 2009 года нараджэння адправілася ў лес па грыбы. Каля поўдня мама заўважыла, што сын згубіўся. Хлопчык не адгукаўся, самастойна жанчыне знайсці дзіця не ўдалося. Тады на пошукі былі адпраўлены супрацоўнікі міліцыі, МНС, вайскоўцы Полацкага пагранічнага атрада, хлопчыка шукалі работнікі Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры", а таксама мясцовыя жыхары - усяго сто чалавек, чатыры адзінкі тэхнікі, дзве службовыя сабакі. У дзесяць вечара дзіця знайшлі. Як аказалася, хлопчык згубіўся ў лесе. Ён адчуваў сябе нармальна, у дапамозе ўрачоў не меў патрэбы і адразу быў перададзены маме.-0-