Кошт квіткоў на канцэрты «Славянскага базару ў Віцебску» складзе ад Br25 тыс. да Br85 тыс.

21 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Кошт квіткоў на канцэрты XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" складзе ад Br25 тыс. да Br85 тыс. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Радзівон Бас, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю квіткі будуць каштаваць даражэй. Па словах гендырэктара, іх кошт застанецца на ўзроўні мінулага года і складзе адпаведна Br350 тыс. і Br200 тыс., што абумоўлена размахам мерапрыемстваў. Усяго ад рэалізацыі квіткоў на канцэртныя мерапрыемствы фестывалю плануецца выручыць Br4,5 млрд. У мінулым годзе быў пастаўлены план у Br5,3 млрд. "Аднак ён не быў дасягнуты з-за высокага кошту квіткоў, у выніку чаго напаўняльнасць залы на некаторыя канцэрты складала ад 18% да 60%. Таму ў гэтым годзе было прынята рашэнне аб змяненні цэнавай палітыкі ў бок памяншэння", - распавёў Радзівон Бас. XIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня. Яго праграма будзе ўключаць мерапрыемствы на пляцоўцы Летняга амфітэатра: канцэрты адкрыцця і закрыцця, Дні Беларусі, Расіі, Украіны, горада Масквы, канцэрт майстроў мастацтваў Саюзнай дзяржавы, міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", сольныя канцэрты зорак эстрады. Новымі элементамі канцэртнай праграмы фестывалю стануць тры канцэрты для моладзі на дадатковай канцэртнай пляцоўцы на плошчы Перамогі.-0-