Кошт білетаў на цягнікі Беларусь-Расія будзе зніжаны да 50%
Кошт квіткоў на цягнікі ў зносінах Беларусь-Расія з 10 лютага будзе зніжаны да 50%. Пра гэта на брыфінгу паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко, перадае БЕЛТА.
«
Кіраўнікі беларускай і расійскай чыгуначных адміністрацый у канцы студзеня правялі перамовы і дамовіліся з 10 лютага значна знізіць кошт праезду на чыгуначным транспарце ў зносінах Беларусь — Расія», — сказаў Андрэй Кашко.Ён удакладніў, што з улікам ужо наяўных тарыфных планаў і скідак, якія былі распрацаваны ў мінулым годзе з расійскімі чыгуначнікамі, зніжэнне складзе да 50% практычна па ўсіх катэгорыях вагонаў.
Такім чынам, цэны на квіткі ад Мінска да Масквы, напрыклад, зменшацца на Br200 тыс. — Br1 млн у залежнасці ад катэгорыі вагона. Дадатковыя зніжкі залежаць ад дня набыцця білета, месца размяшчэння пасажыраў у вагоне, колькаснага складу групы, далёкасці паездкі. Больш падрабязна з тарыфнымі планамі можна азнаёміцца на сайце БЧ.
Як адзначыў Андрэй Кашко, Беларуская чыгунка і РЧС вырашылі паменшыць цэны на квіткі для павышэння канкурэнтаздольнасці міжнародных чыгуначных перавозак і прыцягнення дадатковай колькасці пасажыраў.
«
Сёння мы выйшлі з канкурэнтнага сегмента са сваімі цэнамі на праезд», — канстатаваў спецыяліст. Ён звярнуў увагу, што тарыфы на чыгуначныя перавозкі фарміруюцца ў такой валюце, як швейцарскі франк.«
Яго ваганні і нашай нацыянальнай валюты адносна больш важкіх валют дыктуюць свае ўмовы, і кошт праезду ў апошні час прырастала», — растлумачыў першы намеснік начальніка службы.Па словах Андрэя Кашко, Расія — найбольш важная партнёрка БЧ у чыгуначных пасажырскіх перавозках. У сегменце міжнародных яны займаюць каля 70%.
«
Без сумневу, самымі запатрабаванымі напрамкамі з'яўляюцца Масква і Санкт-Пецярбург — іх доля ў перавозках з Расіяй на ўзроўні прыкладна 80%», — дадаў спецыяліст. Менавіта таму, падкрэсліў ён, асноўныя намаганні БЧ сканцэнтраваны на працы па гэтым напрамку.Плануецца, што зніжаныя тарыфы ў зносінах Беларусь-Расія будуць дзейнічаць на працягу ўсяго года.