Сталіцай Чашніцкага раёна можа стаць Навалукомаль

Столицей Чашникского района может стать Новолукомль
Магчымасць наданя гораду энэргетыкаў статусу раённага цэнтру замест цяперашняга райцэнтра Чашнікі была агучана сёньня старшынёй Віцебскага аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам падчас супольнага паседжаньня Віцебскага аблвыканкаму і прэзыдыюму Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў

Сталіцай Чашніцкага раёну можа стаць Навалукомаль. Магчымасьць наданьня гораду энэргетыкаў статусу раённага цэнтру замест цяперашняга райцэнтра Чашнікі была агучана сёньня старшынёй Віцебскага аблвыканкаму Аляксандрам Косінцам падчас супольнага паседжаньня Віцебскага аблвыканкаму і прэзыдыюму Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2013 годзе Навалукомаль адзначыць 50-годзьдзе з дня заснаваньня. Тут разьмешчаны буйныя прамысловыя прадпрыемствы, працуе Лукомская ДРЭС. Насельніцтва гораду складае каля 16 тыс. чалавек. У цяперашнім райцэнтры Чашнікі жывуць прыкладна 9 тыс. чалавек, адсутнічаюць буйныя прадпрыемствы. На думку Аляксандра Косінца, мясцовымі ўладамі апраўдана ставіцца пытаньне аб пераносе раённай сталіцы ў Навалукомаль. "Будзем гэтае пытаньне абмяркоўваць, паглядзім, як яго можна вырашыць. Аднак і Чашнікі неабходна разьвіваць", - падкрэсьліў губэрнатар.

Сярод малых гарадоў вобласьці ў 2013 годзе прыярытэт у разьвіцьці будзе аддадзены Міёрам, якія сьвяткуюць сваё 500-годзьдзе, і Гарадку, які ў 2014 годзе будзе прымаць рэспубліканскі фэстываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі".

БЕЛТА