Сутыкненне з мачтай вулічнага асвятлення стала смяротным для кіроўцы "Аўдзі" у Віцебску
Сутыкненне з мачтай вулічнага асвятлення аказалася смяротным для кіроўцы "Аўдзі" ў начным ДТЗ у Віцебску, паведамілі БЕЛТА ва абласным упраўленні МНС.
У ноч на 26 мая ў службу МНС ад дзяжурнага УУС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні ў Віцебску па вуліцы Чкалава. У выніку сутыкнення з мачтай вулічнага асвятлення кіроўца легкавога аўтамабіля "АUDI-100" загінуў, пасажыр атрымаў раненні. Каб дастаць абодвух, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, бо дзверы машыны аказаліся заблакіраваны.
Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання ў першую чаргу дэблакавалі 40-гадовага пасажыра, жыхара Віцебска. Пацярпелы быў перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і дастаўлены ў абласную клінічную бальніцу з дыягназам "адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, тупая траўма жывата". Праз некалькі хвілін быў дэблакаваны труп кіроўцы.
Разбіральніцтва па факце ДТЗ праводзіць аддзяленне ДАІ Віцебскага РАУС.
Кацярына Князева