Стратэгія экспартных паставак распрацоўваецца ў Віцебскай вобласці - А.Косінец
28 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Стратэгія экспартных паставак распрацоўваецца ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кожны раён і горад вобласці да 1 лютага прадставяць праекты планаў па экспарце прадукцыі прадпрыемствамі, размешчанымі на сваіх тэрыторыях. Галоўнай задачай стратэгій стане пашырэнне геаграфіі паставак, стварэнне ўласнай тавараправоднай сеткі, умацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў з гарадамі-пабрацімамі, вызначэнне наменклатуры, аб'ёмаў і ўмоў паставак.
Перапрацоўчыя прадпрыемствы вобласці ў 2010 годзе плануюць у 1,2 раза павялічыць пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі на рынкі краін СНД, Сірыі, В'етнама, ААЭ, Індыі, Ірана, кандытарскіх вырабаў - у Латвію, Эстонію і Малдову. Пастаўкі замарожанай прадукцыі будуць ажыццяўляцца ў Польшчу, Латвію і Літву.
Па выніках 2009 года асноўнае зніжэнне экспарту дапушчана прадпрыемствамі \"Нафтан\", \"Полацк-Шкловалакно\", \"Аршанскі льнокамбінат\", \"Віцязь\", станказаводамі \"Вістан\", \"Візас\", \"Чырвоны бараць\", ААТ \"Завод керамзітавага жвіру г.Навалукомль\".-0-