Стратэгія знешняга гандлю павінна грунтавацца на заваёве рынку – Алег Мацкевіч
Стратэгія знешняга гандлю павінна грунтавацца на заваяванні рынку. Пра гэта заявіў учора на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Алег Мацкевіч.
Алег Мацкевіч са шкадаваннем канстатаваў, што кіраўнікі некаторых раёнаў, гарадоў і прадпрыемстваў працу па павышэнні эфектыўнасці і зніжэнні затрат вядуць фармальна, часта толькі на паперы. "Віцебск і Наваполацк, а таксама 14 раёнаў вобласці не выйшлі на ўзровень экспарту тавараў 2015 года, а 4 раёны маюць і зусім правальныя паказчыкі. Сітуацыя па экспарце паслуг яшчэ горш", - канстатаваў намеснік старшыні аблвыканкама.
Ён назваў і таварныя групы, па якіх зніжаны экспарт - гэта мясныя і малочныя тавары, ільнапрадукцыя, вырабы дрэваапрацоўкі, будаўнічыя матэрыялы. "Гэтая прадукцыя запатрабавана на знешніх рынках. Магчымасці для яе рэалізацыі ў Расіі і Еўрасаюзе толькі павялічваюцца. Але калі будаваць сваю працу на чаканні, што хтосьці да нас прыйдзе і будзе прасіць тавары, нічога не будзе. Ад гэтай памылкі трэба было пазбавіцца яшчэ 5-6 гадоў таму. Цяпер стратэгія ў знешнім гандлі можа быць толькі адна - заваяванне рынку. Сядучы ў кабінетах, шмат не прадасі", - падкрэсліў Алег Мацкевіч.
Намеснік старшыні аблвыканкама адзначыў, што стратэгія заваявання знешніх рынкаў прадугледжвае абавязковую сертыфікацыю прадукцыі ў залежнасці ад рэгіёнаў паставак, прапрацоўку рынку праз гандлёвае прадстаўніцтва (айчыннае або замежнае), размяшчэнне заявак у міжнароднай сістэме тэндараў, афармленне страхоўкі па экспартных сделках, узгадненне заяўкі на атрыманне экспартных крэдытаў і іншых мер дзяржпадтрымкі. "Акрамя гэтага, не варта забываць, што сёння на рынку запатрабаваны перш за ўсё высокатэхналагічны тавар. Кажам пра гэта пастаянна, але ад слова да справы асноўныя экспарцёры так і не перайшлі", - сказаў ён. Алег Мацкевіч звярнуў увагу і на той факт, што ў гарадах і раёнах не ствараюцца новыя прадпрыемствы-экспарцёры, праца па прасоўванні тавараў на новыя рынки носіць эпізадычны характар і абмяжоўваецца разавымі адгрузкамі без наяўнасці доўгатэрміновых кантрактаў. "У кожным раёне вобласці ёсць тавары,якія можна прапаноўваць на экспарт. Гэтымі пытаннямі трэба займацца мэтанакіравана і настойліва\", - заключыў намеснік старшыні выканкама.
Алена Ціханава - БелТА.