Стратэгію развіцця платных паслуг плануецца распрацаваць у кожным раёне Віцебскай вобласці
21 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Стратэгія развіцця платных паслуг павінна быць распрацавана ў кожным раёне Віцебскай вобласці. Такі загад паставіў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках 2008 года сферай паслуг сфарміравана 40% валавога ўнутранага прадукту вобласці. Паступленні ў кансалідаваны бюджэт ад гэтай сферы склалі Br773 млрд, або 18,1%. Тэмп росту платных паслуг праз усе каналы рэалізацыі дасягнуў 113,1% пры заданні 113,8%. Па выніках першага квартала гэтага года заданне не забяспечана. Пры плане 115% тэмп росту склаў 107,4%. Прагнозны паказчык выканалі толькі Полацкі і Лёзненскі раёны.
У цэлым зніжаны аб'ём аказання транспартных, банкаўскіх, санаторна-аздараўленчых паслуг, паслуг гасцініц, паштовых, прававога характару. Не выкананы прагнозны паказчык па паслугах ЖКГ, сувязі, турыстычных і экскурсійных, фізічнай культуры і спорту. Сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі Віцебская вобласць на апошнім месцы па аказанні паслуг культуры, ветэрынарных, санаторна-аздараўленчых, камунальных.
Між тым вобласць мае дастаткова магчымасцей для значнага нарошчвання аб'ёмаў платных паслуг, упэўнены Аляксандр Косінец. Каб дасягнуць гэтай задачы, кіраўнік рэгіёну даручыў распрацаваць да 15 чэрвеня ва ўсіх раёнах уласную стратэгію развіцця платных паслуг з канкрэтнымі мерапрыемствамі ў кожным напрамку, а таксама правесці апытанні насельніцтва па гэтым пытанні.
Старшыня аблвыканкама дадаў, што па выніках першага паўгоддзя ўсе прагнозныя паказчыкі павінны быць выкананы. "Кожны кіраўнік нясе за гэта персанальную адказнасць", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.-0-