Стратэгію ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці прапануюць абмеркаваць насельніцтву праз анлайн-анкетаванне

Стратегию устойчивого развития Витебской области предлагают обсудить населению посредством онлайн-анкетирования
Праект ЕС «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі» прадстаўляе праекты Стратэгій устойлівага развіцця ўсіх шасці абласцей і просіць зацікаўленых грамадзян і арганізацыі выказаць сваё меркаванне праз анлайн-анкетаванне.

Праект ЕС «Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі» прадстаўляе праекты Стратэгій устойлівага развіцця ўсіх шасці абласцей і просіць зацікаўленых грамадзян і арганізацыі выказаць сваё меркаванне праз анлайн-анкетаванне.

Гэта першы ў Беларусі вопыт распрацоўкі стратэгічных дакументаў на ўзроўні абласцей. Праекты стратэгій падрыхтаваны рэгіянальнымі экспертамі і рабочымі групамі пад старшынствам абласных выканаўчых камітэтаў, у цесным супрацоўніцтве з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці, даследчых і адукацыйных устаноў, а таксама няўрадавых арганізацый. Упершыню пры распрацоўцы стратэгічных дакументаў выкарыстоўваюцца прынцыпы партнёрства і шырокага ўдзелу, што заклікана, па задуме ініцыятараў, зрабіць стратэгіі пагадненнем грамадскай згоды, якое адлюстроўвае бачанне і патрэбы людзей, якія пражываюць на дадзеных тэрыторыях.

Найважнейшым этапам працы над стратэгіямі стане адкрытае анлайн-анкетаванне, якое праводзіцца з 5 па 25 чэрвеня 2015 года. Па яго выніках будзе праведзена дапрацоўка кожнага дакумента.

Плануецца, што пасля ўступлення ў сілу Закона аб дзяржаўным індыкатыўным планаванні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь стратэгіі стануць афіцыйнымі дакументамі, якія задаюць рамкі працы рэгіянальных органаў дзяржкіравання.

Азнаёміцца з праектамі, пакінуць сваё меркаванне па выбраных праблемах і прыярытэтах развіцця цікавай вам вобласці, а таксама даведацца больш пра дадзеную ініцыятыву можна на сайце