Страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі - сучасны напрамак развіцця пенсійнай сістэмы
З 1 кастрычніка 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь стартуе праграма добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі[1]. Яе асноўнай мэтай з'яўляецца павелічэнне дабрабыту грамадзян пенсійнага ўзросту.
Удзельнікі праграмы:
Сутнасць праграмы: фарміраванне працуючым грамадзянінам на працягу сваёй працоўнай дзейнасці дадатковых пенсійных зберажэнняў за кошт сродкаў наймальніка і сваіх уласных сродкаў шляхам штомесячных адлічэнняў страхавых узносаў у РУСП «Стравіта».
Памер страхавых узносаў вызначае работнік зыходзячы з выбранага тарыфу па дагаворы дадатковага назапашвальнага пенсійнага страхавання.
Работник мае права выбраць тарыф узносаў у межах ад 1% да 10 %, наймальнік, у сваю чаргу – ад 1% да 3%. У выніку сумарны мінімальны тарыф складае 2 %, сумарны максімальны тарыф – 13% .
Асаблівасці праграмы:
- На працягу тэрміну дзеяння дагавора дадатковага назапашвальнага пенсійнага страхавання работник адзін раз у год мае права змяніць памер тарыфу узносаў;
- Работник мае права прыпыняць (аднаўляць) удзел у добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі ў любы час;
- Адлічэнні акумулююцца персанальна на асабовым рахунку грамадзяніна, адкрытым у РУСП «Стравіта»;
- Інвесціраванне страхавых узносаў, іх размяшчэнне на рынкавых умовах у дэпазіты, каштоўныя паперы і налічэнне на асабовы рахунак дадатковага даходу ў выглядзе страхавога бонуса;
- Норма даходнасці па дагаворы дадатковага назапашвальнага пенсійнага страхавання ўстанаўліваецца у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, якая дзейнічае ў
у адпаведным перыядзе страхавога тэрміну;
Перавагі праграмы:
для работніка:
- фінансавы ўдзел наймальніка ў фарміраванні назапашванняў дадатковых пенсійных зберажэнняў;
- атрыманне дадатковага даходу да працоўнай пенсіі;
- атрыманне сацыяльнага падаткавага выліку на суму сплачаных страхавых узносаў у РУСП «Стравіта»;
- спадкаванне пенсійных назапашванняў;
- кантроль з боку дзяржавы за выкананнем гарантыйных абавязацельстваў, прадугледжаных дагаворам добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі, а таксама па забеспячэнні фінансавання працоўных пенсій па ўзросту і іншых выплат, прадугледжаных заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.
для наймальніка:
- страхавыя ўзносы ўключаюцца ў склад затрат па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг), якія ўлічваюцца пры падаткаабкладанні;
- на суму страхавых узносаў не налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і Белдзяржстрах;
- зніжэнне памеру абавязковага страхавога ўзносу на пенсійнае страхаванне, які сплачваецца працадаўцам у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, на велічыню страхавога ўзносу, які сплачваецца наймальнікам у РУСП «Стравіта».