Будаўнікі Наваполацка засяроджаны на здачы запланаванага жылля ў тэрмін
Будаўнікі Наваполацка максімальна засяроджаны на здачы ўсяго запланаванага жылля з выкананнем тэрмінаў і нормаў будаўніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Альберт Шакяль, які ўдзельнічае ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды ўводу новага шматкватэрнага дома.
"Цяпер складаюцца планы наступнага года, падводзяцца разлікі. Усе сродкі, атрыманыя ад прыватызацыі жылля, у наступным годзе будуць накіраваны на будаўніцтва сацыяльных і камерцыйных кватэр. Што тычыцца індывідуальнага жылля, то з-за асаблівасцей гарадской забудовы і глебаў яно ў нас амаль не ўзводзіцца. Усе сілы будаўнікоў засяроджаны на шматкватэрных дамах. І, што самае галоўнае, прыкладаюцца ўсе намаганні, каб аб'екты здаваліся ў тэрмін, а ўласнікі былі задаволены іх якасцю. На дадзены момант недабудоў у нас няма", - адзначыў Альберт Шакяль.
Са студзеня па кастрычнік бягучага года ў нафтаградзе пабудавана каля 20 тыс. кв.м. У гэтую плошчу ўвайшоў і новы 48-кватэрны дом па вул. Нафтавікоў, 9, сімвалічны ключ ад якога прадстаўнік забудоўшчыка - будаўніча-мантажнага трэста №16 - урачыста перадаў прадстаўніку УКБ. Гэта ўжо пяты дом, уведзены ў гэтым годзе. За амаль два месяцы, што засталіся, плануецца ўручэнне ключоў жыльцам яшчэ двух шматкватэрнікаў. У іх, як і ў гэтым доме, 10-15% складзе сацыяльнае жыллё, каб агульная колькасць такіх квадратаў у 2015 годзе была не ніжэй за ўзровень 2014-га - 818 кв.м.
Кацярына Князева, БелТА.