Будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ва Ушачах набліжаецца да завяршэння

Будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юнацтва» ва Ушачах увайшло ў апошнюю стадыю. Басейн ужо быў напоўнены вадой і паспяхова прайшоў гідратэхнічныя выпрабаванні. Сёння спецыялісты вядуць яго абліцоўку керамічнай пліткай. Гатова гульнявая зала для аматараў футбола, валейбола, баскетбола, завершана ўкладка ўніверсальнага паркетнага пакрыцця. Ідзе мантаж тэхналагічнага абсталявання ў залах для барацьбы, фітнесу, трэнажорнай, іншых памяшканнях комплексу.

Праект для Ушач унікальны: падобнага аздараўленчага, фізкультурнага, турыстычнага комплексу пакуль няма ні ў адным сельскім раёне вобласці. Ён быў уключаны ў інвестыцыйную праграму Віцебшчыны і фінансуецца з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Як паведаміў дырэктар ІСКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна» Аляксандр Лосеў, найважнейшы сацыяльны аб'ект будзе здадзены ў эксплуатацыю ў трэцім квартале 2017 года.

Алена Целятка. Фота з архіва «Віцебскіх вестак».