Будаўніцтва ГЭС і перанасычанасць глеістых палёў. Што хвалюе э́калагаў вобласці?

За апошнія пяць гадоў на Віцебшчыне арганізацыямі і прыватнымі асобамі ўстаноўлена 67 сонечных воданагравальнікаў, цеплавых помпаў і фотаэлектрычных сістэм.

Пра гэта ішла размова на пасяджэнні калегіі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прысвечаным аднаўляльным крыніцам энергіі.

На палігонах цвёрдых бытавых адходаў дзейнічаюць біягазавыя ўстаноўкі агульнай магутнасцю 1,8 МВт, якія штогод утылізуюць больш за 5,5 млн куб. м звалачнага газу. Пры ўдзеле Мінпрыроды праводзіцца праца па будаўніцтве 11 ветраэнергетычных комплексаў.

На працягу 10 гадоў у сярэдніх і малых населеных пунктах заменена катловае абсталяванне на выкарыстанне мясцовых відаў паліва (МВП). Больш за 650 катлоў выпрацоўваюць цяпло з драўніны і ільняной кастры. Аднак у шэрагу выпадкаў прымяненне МВП прыводзіць да парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Прычыны – выкарыстанне забруджанага і пераўвільготненага паліва і састарэлага абсталявання.

У 2016-м і з пачатку гэтага года службай аналітычнага кантролю на 34 устаноўках выяўлена перавышэнне выкідаў забруджвальных рэчываў.

Сёння будуць уведзены ў эксплуатацыю самыя буйныя ў Беларусі гідраэлектрастанцыі – Віцебская і Полацкая, якія дазволяць эканоміць 55 тыс. т умоўнага паліва ў год і знізіць аб'ёмы выкідаў забруджвальных рэчываў ад спальвання на цеплавых электрастанцыях прыроднага газу.

У прыватнасці, на Віцебскай ГЭС зараз ідуць выпрабаванні гідрагенератара, ён павінен безатказна адпрацаваць 720 гадзін. У гэтым годзе на гідраэлектрастанцыі плануецца вырабіць 175 млн кВт/г электраэнергіі.

У прыродаахоўнай службы ёсць пытанні па праходжанні праз ГЭС рыбы на нераст. Энергетыкі адзначаюць, што пасля канчатковай здачы станцыі ў чэрвені адпаведныя каналы будуць працаваць у нармальным рэжыме.

Перспектыўным напрамкам атрымання цеплавой і электрычнай энергіі з'яўляецца выкарыстанне актыўнага глею ачышчальных збудаванняў. Напрыклад, штогод Віцебскводаканалам на

ілавых полях размяшчаецца каля 15 тыс. т асадку. Складанне не выключае забруджвання паверхневых і падземных вод.

У ліпені 2016 года з-за багатых ападкаў адбыўся прарыў абвалавання на адной з ілавых карт ачышчальных збудаванняў Віцебска. У выніку сцёкавыя воды праз меліяратыўны канал і раку Дабрэйка паступілі ў Дзвіну.

Старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Руслан Вінакураў падкрэсліў, што з кожным годам праблема перасычанасці ілавых палёў абвастраецца, таму іх выкарыстанне з'яўляецца актуальнай задачай.

Сяргей Ляшук. Фота Антона Сцяпанішчава, з архіва «Віцебскіх вястей».