Будаўніцтва новай паліклінікі пачалося ў Віцебску
У мікрараёне ЮГ-7 у Віцебску пачалося будаўніцтва новай паліклінікі на 1000 наведванняў у змену. Пад адным дахам тут размесцяцца паліклініка і жаночая кансультацыя. А новае сучаснае абсталяванне дазволіць скараціць тэрміны дыягностыкі, хутчэй прызначыць якаснае лячэнне пацыентам.
На здымку: прараб АСП СУ-74 ААТ "Стройтрэст №9 г. Віцебск" Аляксандр Галаганаў, старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Смунёў і прараб АСП СУ-74 ААТ "Стройтрэст №9 г. Віцебск" Арцём Рудзянок.
Фота Аляксандра Хітрова, БелТА.