Будаўніцтва другога пускавога комплексу могільніка радыеактыўных адходаў пачалося ў Беларусі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 чэрвеня бягучага года распачата рэалізацыя праекта будаўніцтва другога пускавога комплексу пункта пахавання радыеактыўных адходаў. Пра гэта паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў сёння падчас online канферэнцыі на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Пункт пахавання радыеактыўных адходаў камунальнага унітарнага прадпрыемства па абыходжанні з адходамі "Экарэс" з'яўляецца прыпаверхневым сховішчам тыпу "Радон". У 1997 годзе пачалася рэканструкцыя гэтага пункта, які належыць Мінгарвыканкаму. Праект, які прайшоў экспертызу ў МАГАТЭ, прадугледжвае будаўніцтва сховішчаў для адпрацаваных крыніц іанізуючага выпраменьвання, корпуса па перапрацоўцы радыеактыўных адходаў, лабараторна-тэхнічнага корпуса, сховішча адходаў нізкай і сярэдняй актыўнасці, дапаможных збудаванняў. Работы на першым пускавым комплексе ўжо завершаны. -0-