Студэнцкі форум спрыяе сяброўству і ўзаемнаму ўзбагачэнню моладзі славянскіх народаў - Церанцьеў

Студенческий форум способствует дружбе и взаимообогащению молодежи славянских народов - Терентьев

Студэнцкі форум спрыяе дружбе і ўзаемнаму ўзбагачэнню моладзі славянскіх народаў. Такое меркаванне сёння выказаў намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня аргкамітэта I Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму Уладзімір Церанцьеў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Віцебск славіцца сваімі фестывальнымі традыцыямі. Міжнародны студэнцкі форум узнік не на пустым месцы. Ён працягвае традыцыі "Студэнцкай вясны" - моладзевага фестывалю, які шмат гадоў аб'ядноўваў навучэнскую моладзь Беларусі і Расіі. Адраджэнне гэтага напрамку фестывальнага руху сведчыць аб тым, што ў студэнцтва славянскіх дзяржаў ёсць патрэба ў сустрэчах і зносінах", - адзначыў Уладзімір Церанцьеў.

Ён таксама падкрэсліў, што безумоўнай перамогай I Міжнароднага студэнцкага форуму з'яўляецца шырокае кола ўдзельнікаў. У фестывальных праектах, якія на працягу паўгода праходзілі ў Віцебску і Смаленску, прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 30 ВНУ дзвюх дзяржаў.

"У межах форуму праводзяцца разнапланавыя мерапрыемствы, якія дапамагаюць студэнтам развіваць таленты ў навуцы, спорце, розных відах мастацтва. Для кіраўнікоў навучальных устаноў фестываль карысны тым, што дае магчымасць ацаніць сваю працу, убачыць у ёй прабелы і запазычыць вопыт у калег", - адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама.

У Віцебску з 21 па 23 мая праходзяць заключныя мерапрыемствы I Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму. У яго межах на базе ВДУ імя П.М.Машэрава адкрылася выстава бізнес-праектаў InvestWeekend, а ў канцэртнай зале "Віцебск" працуе "Студэнцкі Арбат". Асноўная творчая частка конкурснай праграмы I Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму пройдзе 22 мая. Студэнты будуць аспрэчваць права называцца лепшым у намінацыях "Вакал", "Хареаграфія", "Арыгінальны жанр". У кінатэатры "Мір" адбудзецца конкурс ролікаў сацыяльнай рэкламы "Адкрыты паказ".

Міжнародны студэнцкі славянскі форум завершыцца 23 мая гала-канцэртам у Летнім амфітэатры, падчас якога пройдзе цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў.

I Міжнародны студэнцкі славянскі форум праводзіцца з мэтай умацавання еднасці славянскіх народаў, захавання сістэмы славянскіх каштоўнасцей, узмацнення ўзаемадзеяння ў навуковай, адукацыйнай, культурнай і спартыўнай дзейнасці. Студэнцкі форум спрыяе дружбе і ўзаемаабагачэнню моладзі славянскіх народаў. Такое меркаванне сёння выказаў намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня аргкамітэта I Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму Уладзімір Церанцьеў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Віцебск славіцца сваімі фестывальнымі традыцыямі. Міжнародны студэнцкі форум узнік не на пустым месцы. Ён працягвае традыцыі "Студэнцкай вясны" - моладзевага фестывалю, які шмат гадоў аб'ядноўваў навучэнскую моладзь Беларусі і Расіі. Адраджэнне гэтага напрамку фестывальнага руху сведчыць аб тым, што ў студэнцтва славянскіх дзяржаў ёсць патрэба ў сустрэчах і зносінах", - адзначыў Уладзімір Церанцьеў.

Ён таксама падкрэсліў, што безумоўным поспехам I Міжнароднага студэнцкага форуму з'яўляецца шырокае кола ўдзельнікаў. У фестывальных праектах, якія на працягу паўгода праходзілі ў Віцебску і Смаленску, прынялі ўдзел прадстаўнікі каля 30 ВНУ дзвюх дзяржаў.

"У рамках форуму праводзяцца разнапланавыя мерапрыемствы, якія дапамагаюць студэнтам развіваць таленты ў навуцы, спорце, розных відах мастацтва. Для кіраўнікоў навучальных устаноў фестываль карысны тым, што дае магчымасць ацаніць сваю працу, убачыць у ёй прабелы і запазычыць вопыт у калег", - адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама.

У Віцебску з 21 па 23 мая праходзяць заключныя мерапрыемствы I Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму. У яго рамках на базе ВДУ імя П.М.Машэрава адкрылася выстава бізнес-праектаў InvestWeekend, а ў канцэртнай зале "Віцебск" працуе "Студэнцкі Арбат". Асноўная творчая частка конкурснай праграмы I Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму пройдзе 22 мая. Студэнты будуць аспрэчваць права называцца лепшым у намінацыях "Вакал", "Харэаграфія", "Арыгінальны жанр". У кінатэатры "Мір" адбудзецца конкурс ролікаў сацыяльнай рэкламы "Адкрыты паказ".

Завершыцца Міжнародны студэнцкі славянскі форум 23 мая гала-канцэртам у Летнім амфітэатры, падчас якога пройдзе цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў.

I Міжнародны студэнцкі славянскі форум праводзіцца з мэтай умацавання адзінства славянскіх народаў, захавання сістэмы славянскіх каштоўнасцей, узмацнення ўзаемадзеяння ў навуковай, адукацыйнай, культурнай і спартыўнай дзейнасці.