Студэнтка ВГТУ стала першай віцэ-міс “Прыгажуня Садружнасці”
У межах XXI Нацыянальнага фестывалю талентаў і прыгажосці «Краса Расіі» прайшоў і фінал міжнароднага конкурсу «Краса Садружнасці», у якім прынялі ўдзел і нашы зямлячкі, студэнткі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Святлана Гарбачова і Ганна Мядзялец. За тытул беларускі змагаліся з 11 дзяўчатамі з краін СНД.
На сцэне канкурсанткі прадставілі нацыянальныя касцюмы. У выніку Святлана, якая, дарэчы, з'яўляецца ўладальніцай тытула «Каралева Вясна-2015», стала першай віцэ-міс «Краса Садружнасці», а Ганна атрымала званне «Міс Ачараванне». Віншуем віцебскіх грацый з чарговай прыгожай перамогай!