Студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прадставяць Беларусь на чэмпіянаце свету па праграмаванні
Студэнты факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта прадставяць нашу краіну ў камандным чэмпіянаце свету па праграмаванні.
Пуцёўку ў паўфінал, які адбудзецца 1 снежня ў Санкт-Пецярбургу, заваявалі Яўген Жыдзянецкі, Алег Лішаеў і Аляксандр Юшкевіч пад кіраўніцтвам асістэнта кафедры тэхналогій праграмавання Аляксандра Анціпенкі.
У адборачным чвэрцьфінальным туры прынялі ўдзел каля 200 лепшых студэнтаў-праграмістаў з 22 ВНУ Беларусі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Калінінградскай вобласці. У праграме спаборніцтваў было 12 задач, сфармуляваных на англійскай мове. Па выніках іх рашэння ў паўфінал выйшлі 13 каманд, у тым ліку і студэнты ПДУ.