Студэнты ВНУ Віцебскай вобласці прымяраюць на сябе вобраз ратавальніка-пажарнага
У Віцебску 28 сакавіка пройдзе абласны этап рэспубліканскага конкурсу сярод студэнтаў пяці ВНУ па асновах бяспекі жыццядзейнасці, паведамілі ў рэгіянальным упраўленні МНС.
Конкурс "Студэнты. Бяспека. Будучыня" праводзіцца ў Віцебскай вобласці сёмы год запар. Яго задачы - фарміраванне адказнага стаўлення да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, атрыманне навыкаў правільных паводзін у экстрэмальных сітуацыях, папулярызацыя здаровага і бяспечнага ладу жыцця ў студэнцкім асяроддзі. У спаборніцтвах прымуць удзел каманды Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П.М.Машэрава, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Полацкага дзяржуніверсітэта і Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта "МИТСО".
У склад каманд увойдуць па 10 студэнтаў: 8 асноўнага складу (5 юнакоў і 3 дзяўчыны) і 2 запасных (хлопец і дзяўчына). Ім трэба будзе праверыць фізічную падрыхтоўку, уменне правільна дзейнічаць у конкурсе "НС тэхнагеннага характару", адчуўшы на сабе працу, з каторай сутыкаюцца ратавальнікі-пажарныя, а таксама прадэманстраваць тэарэтычныя веды, відэаролікі па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці, праявіць крэатыў у этапе "Шлягер бяспекі". Спаборніцтвы пройдуць на базе аварыйна-выратавальнага атрада "Віцязь" і ВДУ імя П.М.Машэрава.