Субоцін: Дні Саюзнай дзяржавы на «Славянскім базары» – аснова для буйных ініцыятыў на карысць нашых краін
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін расказаў пра тое, чым каштоўныя Дні Саюзнай дзяржавы ў рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» для Беларусі і Расіі.
– Гэта не толькі канцэрты і народныя гулянні, але і насычаная дзелавая праграма – ад сустрэч рэгіянальных дэлегацый і абмеркавання сумесных эканамічных праектаў да моладзевых пляцовак, дзе мы гаворым пра адукацыю, ідэалогію, моладзевую палітыку, – адзначыў Аляксандр Субоцін. – Гэта брацэрскія зносіны, якія складаліся стагоддзямі і цяпер атрымалі другое дыханне. Мы абмяркоўваем, дзе можна больш эфектыўна і якасна наладжваць сувязі і ствараць добрыя праекты.
Па словах кіраўніка Віцебскага аблвыканкама, на «Славянскім базары» традыцыйна робяць акцэнт на гуманітарным узаемадзеянні.
– Прыязджаюць дэлегацыі з розных рэгіёнаў Расіі. Дамаўляемся аб рабоце ў музейнай, музычнай, адукацыйнай сферы. Паралельна гаворым і аб рэалізацыі эканамічных праектаў. Адно без другога немагчыма, – расказаў Аляксандр Субоцін. – Гэта свята культуры, мастацтва, творчасці, міру і стварэння – аснова для далейшых буйных ініцыятыў на карысць нашых краін.