Аляксандр Субоцін аб перадавіках Віцебскай вобласці: вас аб'ядноўвае беззаветнае служэнне радзіме

Перадавікі Віцебскай вобласці - гэта людзі рознага ўзросту, прафесій, але іх аб'ядноўвае любоў да роднага краю і самаадданае служэнне радзіме і людзям. З такімі словамі да лепшых работнікаў рэгіёну, якім сёння ў гонар 85-годдзя вобласці ўручылі ўзнагароды рознага ўзроўню, звярнуўся старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

"Перш за ўсё хачу ўсіх нас павіншаваць са знамянальнай датай нашай вобласці, пажадаць нашаму краю далейшага росквіту, шляху наперад, новых праектаў, ідэй, імёнаў, новай славы. І няхай наш край стане жамчужынай нашай цудоўнай краіны. Вы - перадавікі нашай вобласці. Нягледзячы на тое, што вы ўсе рознага ўзросту, прадстаўляеце розныя прадпрыемствы, галіны, напрамкі, вас усіх аб'ядноўвае любоў да роднага краю і самаадданае служэнне радзіме і людзям. Вам усім хацелася б з паклонам сказаць дзякуй за тое, што вы зрабілі, робіце. Менавіта вы сфарміравалі тое, што нас акружае. Я перакананы, што разам мы зробім наш край яшчэ лепшым, прыгажэйшым", - адзначыў кіраўнік вобласці.

Прадстаўнікі сфер адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, культуры, гандлю і паслуг, лясной гаспадаркі, будаўніцтва, спорту, а таксама мясцовых органаў кіравання атрымалі ўрадавыя ўзнагароды, а таксама ўзнагароды ад міністэрстваў і ведамстваў. Для кожнага з іх гэта стала прызнаннем працоўных заслуг і яшчэ адным стымулам у дасягненні новых, больш высокіх мэт.

БЕЛТА.