Субоцін аб рэфармаванні АПК на Віцебшчыне: зразумела, эфект ёсць

Пра гэта заявіў журналістам намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін па выніках дакладу Прэзідэнту. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, цікавіўся працай інтэграцыйных структур, створаных у Віцебскай вобласці:



– Як там наш так званы эксперымент? Удаўся ці не ўдаўся? Ужо другі год працуем у гэтых умовах. Ці атрымала Віцебская вобласць тое, чаго мы ад яе чакалі?

У гутарцы з журналістамі Аляксандр Субоцін распавёў, што канчатковыя вынікі рэфармавання стануць зразумелыя ў канцы года, калі будзе атрымана фінальная статыстыка:

- Вядома ж, эфект ёсць. Расчышчана вялікая колькасць даўгоў, амаль 74 працэнты, запушчаны новы інвестыцыйны цыкл на прадпрыемствах. Тыя гаспадаркі, якія не здольныя крэдытавацца, былі аб'яднаны ў холдынгі, і ім быў дадзены штуршок для больш інтэнсіўнай вытворчасці. Цяпер мы па выніках года збіраем статыстыку і будзем бачыць, дзе нам зрабіць нейкую працу над памылкамі, а дзе працягваць дзейнічаць у тым жа напрамку.