Суб'екты малога бізнесу Віцебскай вобласці ў студзені-лютым павялічылі плацяжы ў бюджэт на 18%

8 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Суб'екты малога прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці ў студзені-лютым павялічылі плацяжы ў бюджэт у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года ў супастаўным вымярэнні на 18% да Br105,8 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах. У агульным аб'ёме падатковых паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў на долю малых прадпрыемстваў і арганізацый прыпадае каля 82,5% (Br87,3 млрд.). Індывідуальнымі прадпрымальнікамі выплачана каля Br18,5 млрд. падаткаў і збораў (17,5%). Усяго ў вобласці зарэгістравана больш за 37,3 тыс. суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, у тым ліку звыш 8,1 тыс. юрыдычных асоб і каля 29,2 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх агульная колькасць вырасла амаль на 3% у параўнанні з данымі за студзень-люты 2010 года. Па даных на 1 сакавіка, запазычанасць па плацяжах у бюджэт мелі 22 суб'екты малога прадпрымальніцтва на агульную суму каля Br711 млн.-0-