З пачатку года 60 беспрацоўных жыхароў Віцебска атрымалі субсідыі на адкрыццё ўласнай справы

Субсидии на открытие собственного дела с начала года выделены 60 безработным витебчанам

У Віцебску субсідыі на адкрыццё ўласнай справы з пачатку года выдзелены 60 беспрацоўным. Агульная сума фінансавай падтрымкі са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для арганізацыі прадпрымальніцкай або рамеснай дзейнасці склала Br633 млн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.

Усяго з пачатку года гарадская служба занятасці аказала садзейнічанне ў працаўладкаванні 5 тыс. 29 грамадзянам, з іх амаль 3 тыс. стаялі на ўліку ў службе занятасці. Зараз у абласным цэнтры рэгістраваны ўзровень беспрацоўя складае 0,5% да эканамічна актыўнага насельніцтва.

Па стане на 1 кастрычніка на ўліку ў гарадской службе занятасці стаяла 907 беспрацоўных, што на 15% менш, чым было на гэту дату ў мінулым годзе. Колькасць вакансій засталася прыкладна на ўзроўні 2012 года - 2 тыс. 365 рабочых месцаў. Такім чынам, на аднаго беспрацоўнага прыпадаюць больш за дзве з паловай вакансій. "На рынку працы, як і раней, запатрабаваны рабочыя спецыяльнасці - будаўнікі, кіроўцы, прадаўцы і швачкі. Галоўная праблема зараз складаецца ў тым, што практычна кожны чацвёрты з людзей, якія шукаюць працу з дапамогай службы занятасці, мае абмежаванні па стане здароўя. І таму многія прапановы наймальнікаў ім не падыходзяць", - растлумачылі ва ўпраўленні і падкрэслілі, што ў апошні час віцебскае беспрацоўе змяніла жаночае аблічча на мужское (жанчыны складаюць 47% беспрацоўных), адзначаецца таксама зніжэнне беспрацоўя сярод моладзі.

За студзень-верасень бягучага года гарадской службай занятасці было арганізавана прафесійнае навучанне 542 чалавек, 38 беспрацоўным з ліку выпускнікоў навучальных устаноў была прадастаўлена магчымасць набыцця практычнага досведу і навыкаў працы на субсідаваных працоўных месцах у рамках палажэння "Маладзёжная практыка" (на гэтыя мэты выдзелена больш Br184 млн.). За мінулы перыяд бягучага года была арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці васьмі беспрацоўных з абмежаванымі магчымасцямі (затрачана Br137 млн.). У мэтах пераразмеркавання працоўнай сілы з горада ў сельскую мясцовасць пераселена дзевяць сем'яў.

Алена Ціханава