Суды Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебска адсвяткавалі наваселле
Суды не толькі атрымалі новую прапіску (вуліца Леніна, 17), але і ў пяць разоў павялічылі свае плошчы. Мадэрнізацыю будынка пачалі ў жніўні мінулага года. Фактычна новы аб'ект увялі ў эксплуатацыю датэрмінова. Сметны кошт работ перавысіў 15 мільёнаў рублёў. Будаўнікам ААТ «Дартрэйбудмантажтрэста» ўдалося зэканоміць 2,5 мільёна, якія пойдуць на капітальны рамонт суда Кастрычніцкага раёна. Пра гэта падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця паведаміў старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Сукало.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў у сваю чаргу падкрэсліў сімвалізм моманту: знакавы для вобласці і рэспублікі аб'ект па добрай савецкай традыцыі адкрываецца напярэдадні 7 лістапада – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ён таксама адзначыў, што 22 лістапада споўніцца 105 гадоў з моманту прыняцця Дэкрэта «Аб судзе» № 1.

Новы адміністрацыйны будынак прадастаўляе выдатныя ўмовы як для работнікаў судоў, так і для наведвальнікаў, у тым ліку для тых, чые фізічныя магчымасці абмежаваныя.

Валянцін Сукало адзначыў, што гэта трэці Дом правасуддзя, уведзены ў эксплуатацыю ў рэспубліцы сёлета.
– Для мадэрнізацыі будынка былі выкарыстаны ўласныя сродкі Вярхоўнага Суда. Мы атрымалі аб'ект, які адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням і стандартам правасуддзя, у тым ліку і тым, якія звязаны з увядзеннем цыфравізацыі і электроннага судаводства. Камп'ютарныя сістэмы судоў ужо ўключаны ў адзіную судовую інфармацыйную сістэму. Гэта дазволіць, да прыкладу, праводзіць працэсы ў рэжыме анлайн, – адзначыў Валянцін Сукало.